ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
Беларуская батлейка ў музеі кнігі

Перавагі для партнёраў ВЧЗ пры публікацыі артыкулаў у часопісах адкрытага доступу

Перавагі для партнёраў ВЧЗ пры публікацыі артыкулаў у часопісах адкрытага доступу
Іншыя навіны

У 2018–2020 гг. для партнёраў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры публікацыі артыкулаў у часопісах адкрытага доступу выдавецтва Taylor & Francis прадастаўляецца скідка ў памеры 50 % на аплату затрат па апрацоўцы артыкулаў (APC – Article processing charges).

Гэта стала вынікам цеснага супрацоўніцтва Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні з міжнародным кансорцыумам EIFL (Electronic Information for Libraries) па папулярызацыі ініцыятывы адкрытага доступу адносна навукова-адукацыйных рэсурсаў.

Адкрыты доступ спрыяе паляпшэнню бачнасці навуковых публікацый для іншых даследчыкаў, павышэнню паказчыкаў іх цытавання, а таксама больш актыўнаму выкарыстанню навуковых рэзультатаў у грамадстве.

Кампанія Taylor & Francis уваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных выдавецтваў навуковай перыёдыкі і актыўна падтрымлівае ініцыятыву адкрытага доступу. У часопісах Taylor & Francis публікуюцца артыкулы па шырокім спектры навуковых дысцыплін – прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і грамадскіх. Па стане на снежань 2018 г. колькасць часопісаў адкрытага доступу ў Taylor & Francis перавышае 170. Многія з гэтых часопісаў маюць высокі імпакт-фактар.

Зацікаўленыя ў публікацыях аўтары і арганізацыі могуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю, звярнуўшыся да прадстаўнікоў рабочай групы па адкрытым доступе Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні:
тэлефон: (8 017) 293 28 05,
e-mail: v_britch@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам