ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Другі дзень Марафону майстар-класаў
Слова і слава Скарыны: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Першы дзень Марафону майстар-класаў

Першы дзень Марафону майстар-класаў
Іншыя навіны

27 красавіка ў бібліятэцы адбыўся першы дзень Марафону майстар-класаў па папулярызацыі кніжнай культуры, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся мадэратары мерапрыемства Галіна Кірэева, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, і Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы. Мадэратары падкрэслілі, што марафон майстар-класаў – гэта ўнікальнае мерапрыемства, калі ў адным месцы можна ўбачыць і пачуць вядомых экспертаў, абмяняцца інавацыйнымі ідэямі і напрацоўкамі, прадэманстраваць арыгінальнасць падыходаў, здольнасць да імправізацыі, гатоўнасць да пашырэння вопыту. Майстар-клас, які праводзіцца знаўцам сваёй справы, з’яўляецца адной з найбольш эфектыўных форм распаўсюджвання ўласнага досведу.

У першы дзень марафону сваё прафесійнае майстэрства прадэманстравалі:

САФІЯ САДОЎСКАЯ, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск),
"Играем в искусство”;

СВЯТЛАНА КРЫЛОВА, КІРЫЛ КІСЕЛЬ, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна (Гомель),
“Кипу детей солнца”;

АЛЯКСЕЙ КОВАЛЬ, ГАННА КУЛІКОВА, “Студыя каліграфіі Calligraphy.by” (Мінск),
“Кірылічная вязь”;

НАТАЛЛЯ СТАНКЕВІЧ, АЛЕНА ПАСАДСКАЯ, ВОЛЬГА ЯКУБОВІЧ, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая (Баранавічы),
“Чтения «Чемодан историй» по книге Рози Лэм «Встреча»;

СВЯТЛАНА ЛЯВОНЦЬЕВА, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (Ветка),
“Райский сад”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам