ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру
Доўгая дарога да дома Караткевіча

Песні каляднага перыяду на беларускім Палессі

Песні каляднага перыяду на беларускім Палессі
Іншыя навіны

Напярэдадні Каляд – самага святочнага і любімага ўсімі перыяда года – прайшла сёмая лекцыя цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Абрад Каляд захаваўся да нашых дзён, і амаль кожны беларус мае ўяўленне аб традыцыях яго святкавання.

С тых далекіх часоў, калі нашы продкі адзначалі пераход сонца на лета, а зімы – на мароз, Каляды былі адным з самых галоўных свят на Беларусі, бо звязаны яны з нараджэннем Сонца, што дае жыццё ўсяму існаму на зямлі. Гэта пачатак новага сонечнага года, двухтыднёвы яскравы выбух весялосці і гумару, абмен радаснымі пачуццямі і перажываннямі.

Пра тое, як святкуюць сёння Каляды на Беларусі і менавіта на Заходнім Палессі, якія традыцыі і звычаі там існуюць, распавяла этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства Н.І. Даніловіч.

Палессе лічыцца адной з архаічных зон, дзе калядныя спевы найлепш захаваліся са старажытнасці. Лектар расказала пра адрозненні і адметныя асаблівасці калядных напеваў, іх распаўсюджанасць на адпаведных тэрыторыях, разнастайнасць сюжэтаў і форм. Яна дала магчымасць паслухаць калядкі і псальмы ў аўтэнтычным выкананні носьбітаў традыцыі, паглядзець фрагменты тэлевізійных фільмаў з узорамі святкавання Каляд у вёсках Беларусі.

Наступная лекцыя адбудзецца 18 снежня а 19-й гадзіне. Чакаем вас!

Праграма цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам