ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжны гасцінец. Жанчыны беларускіх лясоў і японскіх пяскоў
Адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі

“Помнім боль і страты твае, Беларусь…” – экскурсія да Дня Перамогі
Іншыя навіны

4 мая, напярэдадні Дня Перамогі, экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаную творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, наведалі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А. Кедышкі.

Экскурсанты пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем Нацыянальнай бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры. Частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх госці пазнаёміліся з творчасцю П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Танка, убачылі ўнікальныя выяўленчыя дакументы, звязаныя з тэмай Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: фотаздымкі, паштоўкі, плакаты, баявыя лісткі, рэпрадукцыі карцін, факсіміле франтавых газет. Экскурсанты – будучыя мастакі-афарміцелі – з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя выданні і плануюць выкарыстоўваць зробленыя на экскурсіі замалёўкі і фотаздымкі для стварэння ўласных мастацкіх работ, падрыхтоўкі ў каледжы мастацкай выстаўкі, прысвечанай Дню Перамогі.

У канцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку і палюбаваліся Мінскам з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і гісторыяй на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці знакамітых беларусаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Францішка Багушэвіча, Францыска Скарыны, Марка Шагала.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па нядзелю.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам