ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра
Здымкі ў інтэр'ерах галоўнай бібліятэкі краіны

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе
Іншыя навіны

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

“Малюнак пад кніжнай вокладкай” – гэта вандроўка ў сусвет думак і разважанняў славутых беларускіх майстроў пэндзля, праект, які захоўвае ў сабе жыццё і сучасных мастакоў, і нават тых, каго ўжо няма з намі. Прачытаўшы кнігу, можна даведацца пра іх біяграфіі, факты, якія нельга знайсці ў інтэрнэце, бо яны ўзятыя з асабістага інтэрв’ю. Вядомыя мастакі Беларусі расказваюць пра ўнутраны свет, кола чытацкіх інтарэсаў, дзяцінства, шлях у мастацтва і разважаюць пра будучыню айчыннай графікі.

Аўтар кнігі асабіста сустракала гасцей. На прэзентацыі прысутнічалі героі зборніка “Малюнак пад кніжнай вокладкай” – Аксана Аракчэева і Ірына Мацкевіч, а таксама былыя калегі Вольгі Міхайлаўны, сябры і вучні з аб’яднання па інтарэсах “Журналістыка”.

Pauliuchenka-6.jpg

Мерапрыемства пачалося і суправаджалася цудоўнымі песняміў выкананні аўтара – Юліі Шабанавай. Журналісты Алена Шахно і Галіна Суша распавялі цікавыя гісторыі пра знаёмства з аўтарам кнігі і сумесную працу. А сама Вольга Міхайлаўна расказала, як нарадзіўся гэты праект, які шлях пралягаў ад знаёмства з героямі і да публікацыі.

Сустрэча была прасякнута цёплай сяброўскай атмасферай. Пасля заканчэння імпрэзы госці не спяшаліся разыходзіцца, знаёміліся з працамі герояў кнігі, прадстаўленымі на выставе, арганізаванай супрацоўнікамі бібліятэкі.

Аўтар публікацыі: Юлія Харланава.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам