ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі
Радзіма і яе лёс: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

Пра папаўненне фондаў бібліятэкі ўнікальнымі выданнямі – у эфіры тэлеканала СТБ

Пра папаўненне фондаў бібліятэкі ўнікальнымі выданнямі – у эфіры тэлеканала СТБ
Іншыя навіны

У рамках дабрачыннага праекта “Кнізе – другое жыццё”, які ажыццяўляецца кампаніяй ТАА “БЕЛГІПС-ЭКА”, фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся чатырма каштоўнымі фаліянтамі.

Бібліятэцы перададзены “Compendium theologie moralis” (1765), “Псалтырь” (1888), “Сочинения Помяловского” (1909), “Сочинения Н.В. Гоголя. Полное собрание в одном томе” (1921). Дадзеныя асобнікі былі выяўлены ў кантэйнерах па зборы макулатуры “БЕЛГІПС-ЭКА”.

Пра папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнікальнымі асобнікамі і пра тое, якую культурную каштоўнасць яны маюць для Беларусі, у інтэрв’ю тэлеканалу ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” распавёў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111