ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзень роднай мовы ў бібліятэцы
Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”

Пра радзіму на роднай мове

Пра радзіму на роднай мове
Іншыя навіны

21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, члены нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

drm_dyplamaty_9.JPG

“Мы працуем у розных краінах, падарожнічаем па свеце, але ўсё адно застаемся належаць роднай зямлі”, – адкрываючы мерапрыемства, падкрэсліў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён павітаў прысутных і прачытаў радкі з верша “Матчына мова” беларускага паэта Алеся Бачылы.

Урыўкі з твораў сваіх нацыянальных аўтараў пра радзіму прачыталі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі. Прагучалі словы на англійскай, італьянскай, латвійскай, літоўскай, польскай, рускай, славацкай, украінскай, фінскай, японскай і іншых мовах свету. Адкрыты паказ абраных прадстаўнікамі дыпмісій твораў у арыгінале і перакладах быў арганізаваны дзякуючы багатаму збору кніг, якія захоўваюцца ў фондах “алмаза ведаў”.

Спецыяльна да свята Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала фотавыставу “Беларусь: цудоўныя імгненні”, якая складаецца з 20 здымкаў, якія адлюстроўваюць сімвалы, прыроду, культуру нашай радзімы. На працягу 2020 года выстава будзе экспанавацца ў розных краінах Еўропы.

Гасцям прэзентавалі зборнік вершаў беларускіх паэтаў у беларуска-англійскім выданні “Паэтычны скарб з Беларусі. Свята жыцця і творчасці Веры Рыч”, які выйшаў па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. Асобнік кнігі ўручылі ўсім гасцям у якасці падарунка.

2019_12_19_aleinik_uk1.jpg

МЗС Беларусі прэзентаваў набор стыкераў на беларускай мове, падрыхтаваных да Міжнароднага дня роднай мовы сумесна з кампаніяй “Viber”.

Кампанія А1 правяла фотапрэзентацыю праекта “МовА1” па папулярызацыі беларускай мовы праз арт-інсталяцыі ў выглядзе слова “мова”, якія ў красавіку гэтага года будуць устаноўлены ў абласных цэнтрах Беларусі і могуць выкарыстоўвацца як фотазоны, зоны для адпачынку, а таксама для падлучэння да бясплатнай сеткі Wi-Fi ад А1.

Госці маглі паўдзельнічаць у майстар-класе па тэхніцы стрынг-арт – графічнай тэхніцы, якая дазваляе зрабіць выяву на кардоне пры дапамозе нітак і палачак-цвікоў. Кожны мог зрабіць сувенір з беларускай сімволікай на памяць аб мерапрыемстве.

Таксама жадаючыя маглі стаць удзельнікамі інтэрактыву, выбраць слова на англійскай мове і правільна супаставіць з беларускім арнаментам, пра значэнне якога трэба было здагадацца.

Для гасцей на працягу ўсяго мерапрыемства выступаў фальклорны ансамбль “Грамніцы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам