ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
10 красавіка 1945 года. 29 дзён да Перамогі
Усё таемнае становіцца відавочным. Пра кніжныя знаходкі – у эфіры тэлеканала АНТ

Пра Вялікую Айчынную вайну – нашчадкам

Пра Вялікую Айчынную вайну – нашчадкам
Іншыя навіны

У Год малой радзімы і да 75-годдзя Вялікай Перамогі віртуальная чытальная зала працягвае серыю навін пра краязнаўчыя электронныя рэсурсы.

Паўнатэкставая карпаратыўная база даных “Жывая памяць пакаленняў” – своеасаблівы інфармацыйны мемарыял тым, хто здабываў Вялікую Перамогу. Рэсурс створаны бібліятэкарамі Магілёўшчыны да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

База даных уключае сабраныя па крупінках успаміны і іншыя дакументальныя крыніцы аб Вялікай Айчыннай вайне ўраджэнцаў і жыхароў Магілёўскай вобласці – удзельнікаў і сведкаў ваенных падзей.

Пяць раздзелаў – як пяць ракурсаў адлюстравання тэмы. У першым з іх – “Я памятаю” – вайна паўстае праз успаміны, а таксама біяграфіі, фотаматэрыялы, копіі дакументаў, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў. Раздзелы “Галасы вайны”, “Асобы Перамогі” і “Палявая пошта” ўтрымліваюць аўдыязапісы, відэасюжэты і ўнікальную калекцыю франтавых лістоў. Яны даюць магчымасць адчуць падзеі ваенных гадоў праз лёс асобнага чалавека – франтавіка, партызана, вязня, падпольшчыка, працаўніка тылу, відавочцы вайны, у тым ліку дзіцяці. У раздзеле “Нашчадкі пра вайну” сабраны дзіцячыя вершы, апавяданні, малюнкі і сачыненні, якія сведчаць пра стаўленне да вайны сучаснага падрастаючага пакалення.

Інфармацыя прадастаўлена на беларускай і рускай мовах.

Перайсці да базы даных можна з віртуальнай чытальнай залы і з раздзела “Рэсурсы бібліятэк” вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам