ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікі Статут Вялікага Княства
Адкрыццё IХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі

Іншыя навіны

18 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе круглы стол “Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі”.


Арганізатары:

  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
  • Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

У праграме круглага стала – тэарэтыка-тэрміналагічныя праблемы дакументазнаўства, архівазнаўства і сумежных дысцыплін, міждысцыплінарныя сувязі ў падрыхтоўцы спецыялістаў у інфармацыйна-камунікацыйнай сферы (дакументазнаўцы, архівісты, бібліятэкары-бібліёграфы і інш.).

Месца правядзення:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116 (уваход правы бакавы), прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 346).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў: 9.30.

Пачатак работы семінара: 10.00.

Да ўдзелу ў рабоце круглага стала запрашаюцца спецыялісты архіўнай і бібліятэчнай сферы, навуковыя работнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Каардынатары:

Гарбачова Людміла Васільеўна, загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэл. (8 017) 293 27 19,
e-mail: ludmila_gorbacheva@nlb.by
Назаранка Арцём Міхайлавіч, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістр гістарычных навук,
тэл. (8 017) 209 57 06,
e-mail: nazaranka@bsu.by

Праграма круглага стала

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам