ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
“Святло дабрыні” заззяла ў Нацыянальнай бібліятэцы

Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

З 30 студзеня па 9 мая 2020 года штодня на партале Нацыянальнай бібліятэкі будуць прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 года.

Зімой і вясной 1945 года Чырвоная Армія няўхільна рухалася на Захад. Баі ішлі далёка за межамі Савецкай Беларусі, на тэрыторыі некалькіх дзяржаў – Венгрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі. А ў самой рэспубліцы гукаў вайны не было чуваць ужо некалькі месяцаў. Адразу ж пасля вызвалення акупаванай тэрыторыі пачалася праца па аднаўленні інфраструктуры, прадпрыемстваў, жылых будынкаў, узнаўленні дзейнасці ўстаноў і арганізацый – усё гэта патрабавала ад жыхароў вялікіх і малых гарадоў і вёсак напружання фізічных і маральных сіл, поўнай аддачы, самаахвярнасці.

Пасля сваёй асноўнай працы гараджане расчышчалі вуліцы, разбіралі разбураныя будынкі. У вёсках людзі адбудоўваліся, наладжвалі працу на палях і фермах. Дзятва і студэнты вучыліся, дапамагалі старэйшым, а моладзь прымала ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Пра гэта пісаліся артыкулы, рэпартажы, агляды на старонках айчыннай перыёдыкі.

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.” закліканы паказаць, чым жыла краіна ў чаканні Перамогі, а таксама азнаёміць усіх зацікаўленых з перыядычнымі выданнямі таго часу, якія захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (“Савецкая Беларусь”, “Звязда” і іншымі).

Навіны будуць штодня публікавацца як на партале Нацыянальнай бібліятэкі, так і на сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111