ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Прэзентацыя навукова-выдавецкіх праектаў бібліятэкі

Праекты бібліятэкі ў рамках XX ММКВК

Праекты бібліятэкі ў рамках XX ММКВК
Іншыя навіны

6–10 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна брала ўдзел у XX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


Кніжная выстаўка ў Мінску з кожным годам карыстаецца ўсё большым аўтарытэтам, што пацвярджае пастаянны рост колькасці краін-удзельніц і наведвальнікаў. Сёлета свае стэнды прадставілі звыш 600 экспанентаў з 25 краін свету. Юбілейная кніжная выстаўка-кірмаш стала сімвалічным вынікам праведзенага ў Беларусі летась Года кнігі.

Ганаровым госцем XX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу стала Расія, якая прадставіла беларускай грамадскасці выданні рознай тэматычнай скіраванасці.

На экспазіцыйна-выставачным стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены друкаваныя і электронныя дакументы, падрыхтаваныя і выдадзеныя бібліятэкай за апошнія гады. Таксама наведвальнікам былі прадстаўлены ўнікальныя факсімільныя выданні і рэдкія кнігі з фонду бібліятэкі.

6 лютага ў рамках XХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Полацкага Евангелля, найкаштоўнейшага кніжнага помніка нашай краіны.

7 лютага на Нацыянальным стэндзе Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальных факсімільных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі, дзе былі прадстаўлены выданні 2012 г., за якія калектыву бібліятэкі прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама ўзнагарода ў спецыяльнай намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” пад час правядзення Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2013”.

8 лютага ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала “Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў”.

Таксама 8 лютага на Нацыянальным стэндзе Беларусі адбылася прэзентацыя сумесных навукова-выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белінвестбанка. Гэта тры камплекты календароў пад агульнай назвай “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”.

За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана дыпломам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Праграма мерапрыемстваў ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам