ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
БАЕ абвешчаны конкурс на лепшы бібліятэчны праект
Зрабі свой выбар

Прэзентацыя кнігі "Народныя казкi для дзетак"

Прэзентацыя кнігі "Народныя казкi для дзетак"
Іншыя навіны

17 лістапада ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася прэзентацыя кнігі "Народныя казкi для дзетак".


Мерапрыемства арганізавана Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках фестывальнага тыдня дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" і напярэдадні дня падпісання Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці.

У кнізе сабраны 19 беларускіх казак для дзяцей як у аўдыя-, так і друкаваным варыянце, эксклюзіўныя ілюстрацыі да іх, каментарыі псіхолага, навучальныя гульні і ўнікальная ілюстраваная Канвенцыя аб правах дзіцяці на беларускай мове.

Старадаўнія беларускія казкі, знойдзеныя ў розных рэгіёнах Беларусі вядомым музыкантам Алегам Хаменкам, з’яўляюцца ўнікальным зборам народнай спадчыны – беларускага фальклору. Казкі былі бясплатна перададзены ЮНІСЕФ. Вынікам сумеснай працы стаў праект "Народныя казкi для дзетак", ажыццёўлены ў рамках праграмы ЮНІСЕФ "Развіццё дзяцей ранняга ўзросту".

У рамках прэзентацыі адбылася ўрачыстая перадача кнігі тыражом у 2 500 экзэмпляраў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ўсім дзіцячым бібліятэкам Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Юрый Аксамітны, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, пасол добрай волі ЮНІСЕФ, зорка сусветнай опернай сцэны Марыя Гулегіна, музыкант і лідар групы "Палац" Алег Хаменка.

У рамках мерапрыемства адкрылася выстава ілюстрацый да кнігі "Народныя казкi для дзетак", выкананых мастаком Юліяй Рудзіцкай. З 20 лістапада экспазіцыя будзе размешчаная ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам