ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Trans Atlantic Art Message” (+відэа)
7 кастрычніка спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Ірыны Ігараўны Курбатавай

Прэзентацыя новага выдання Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”

Прэзентацыя новага выдання Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (2021).

Кніга Францішка Баляслававіча выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве “Энциклопедикс”. Аўтар склаў фотатэку са здымкаў пачатку XXI ст., на якіх зафіксавана багацце разнастайнай архітэктуры вадзяных млыноў Беларусі, іх гарманічнае спалучэнне з навакольным асяроддзем. У кнізе змешчана каля 500 даўніх і сучасных фатаграфій, апісаны цікавыя тэхнічныя і гістарычныя дэталі, а таксама выкарыстаны ўспаміны нашчадкаў беларускіх млынароў.

На мерапрыемстве з прывітальным словам да прысутных звярнулася генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. У ліку шаноўных гасцей з экспертным меркаваннем выступілі старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства, дацэнт, кандыдат геаграфічных навук Аляксей Яротаў. Дырэктар выдавецтва “Энциклопедикс” Ігар Чэкалаў, а таксама сам аўтар выдання Францішак Жылка падрабязна распавялі аб гісторыі стварэння кнігі і падзякавалі за сумесную працу ўдзельнікам праекта і перадалі экзэмпляр “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (2021) у фонд Нацыяльнай бібліятэкі Беларусі.

Новае выданне дазваляе ўсім зацікаўленым айчыннай гісторыяй і краязнаўствам глыбей пазнаёміцца з мінулым беларускага млынарства і атрымаць дадатковую інфармацыю аб гэтым промысле.

Да прэзентацыі кнігі Нацыянальная бібліятэка Беларусі спецыяльна падрыхтавала выстаўку-прагляд твораў Францішка Жылкі і выданняў, прысвечаных млынарству на Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам