ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Краязнаўства Гродзеншчыны
“В лесу родилась ёлочка!”

Прэзентацыя новых кніг

Прэзентацыя новых кніг
Іншыя навіны

18 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя новых кніг серыі “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” Выдавецкага дома “Звязда”.


Кніжная серыя “Бібліятэка часопіса «Маладосць»” была заснавана ў 1988 г. Штогод выходзіла дванаццаць выданняў: пяць паэтычных зборнічкаў, пяць кніг прозы, адна – з публіцыстычнымі матэрыяламі і адна – з літаратурнай крытыкай. Як адзначыла пад час прэзентацыі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, за час існавання серыі ў фонды бібліятэкі паступіла больш за 100 выданняў.

Ледзь не ўсе з тых, хто сёння мае імя ў літаратурным свеце, прайшлі праз серыю “Бібліятэка часопіса «Маладосць»”. У эканамічна і ідэйна цяжкія 1990-я серыя паступова сышла на нуль. Адрадзіць яе вырашылі ў 2013-м спецыяльна да 60-годдзя часопіса.

“Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру” – так называецца першая ў адноўленай серыі кніга ўспамінаў тых, хто працаваў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады або быў яго пастаянным аўтарам.

Другая кніга серыі – авантурна-прыгодніцкі іранічны дэтэктыў магіляўчанкі Алёны Беланожкі "Чамадан з кракадзілавай скуры", галоўнымі героямі якога з’яўляюцца прадстаўнікі шоу-бізнесу.

Трэцяя кніга серыі – зборнік гістарычных аповесцей пад назвай “Праклён мітрапаліта Феафіла”, які быў напісаны браслаўскім празаікам Уладзімірам Мажылоўскім. Захапляльнае чытанне, якое грунтуецца на аўтэнтычным гістарычным матэрыяле.

Трэба адзначыць, што “Маладосць” плануе выпуск яшчэ дзвюх кніжак, не падобных адна на адну і на папярэднія: першая з іх – пераклад паэмы “Радзівіліяда”, другая ўяўляе сабой зборнік містычна-гістарычных апавяданняў.

“Уцешна, што серыя атрымала сваё адраджэнне. Можам абяцаць, што бібліятэка не забудзе пра выданні пасля прэзентацыі, а будзе іх папулярызаваць”, – сказала Алена Далгаполава.

У прэзентацыі прынялі ўдзел і аўтары кніг. Яны расказалі прысутным пра свае выданні і храналогію іх стварэння, пра звычайныя і незвычайныя моманты пад час падрыхтоўкі кніг, пра герояў і гераінь, пра сябе і свой уласны позірк на навакольны свет.

Скончылася сустрэча меладычнымі спевамі саліста гурта “Нельга забыць” Міхаіла Бараноўскага.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам