ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-прэзентацыя ВЧЗ у Акадэміі МУС
Дар Кітайскай Народнай Рэспублікі

Прэзентацыя новых тэхналогій у стварэнні электронных архіваў

Прэзентацыя новых тэхналогій у стварэнні электронных архіваў
Іншыя навіны

19 лютага на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя “Новыя тэхналогіі і нестандартныя рашэнні ў стварэнні электронных архіваў”.


У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі фінскай фірмы “Planix” (генеральны дырэктар кампаніі спадар Хары Лайцінен, кіраўнік справамі ў Беларусі Вікторыя Губанава), супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўнікі навуковых і публічных бібліятэк рэспублікі.

Кампанія “Planix” на працягу 20 гадоў супрацоўнічае з найбуйнейшымі дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі Фінляндыі ў рамках стварэння электронных архіваў, а таксама з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком прадукцыі сусветных брэндаў у галіне прафесійнага абсталявання для сканіравання.

У ходзе прэзентацый былі прадстаўлены тэхналогіі электроннага архівіравання ў Нацыянальным архіве, Нацыянальным музеі і іншых муніцыпальных службах Фінляндыі.

Прадстаўнікі кампаніі “Planix” прадэманстравалі ўдзельнікам працэс алічбоўкі на шырокафарматных сканерах “Contex”, расказалі пра багатыя магчымасці гэтага абсталявання пры рабоце са зношанымі дакументамі. Прадстаўнікоў бібліятэчнай супольнасці асабліва зацікавіла інфармацыя пра кніжныя сканеры: “Book2net Spirit” – адзін з самых хуткіх у свеце каляровы кніжны сканер фармату А3+, і “Book2net V-Scan Cobra 110°”, здольны хутка алічбоўваць кнігі, газеты і часопісы фармату А1.

Пасля мерапрыемства госці з Фінляндыі пазнаёміліся з вопытам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па алічбоўцы сваіх фондаў.

Спампаваць прэзентацыю

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам