ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12 лютага 1945 года. 87 дзён да Перамогі
Віншуем з 70-годдзем Сяргея Іванавіча Чарнова!

Прэзентацыя рэсурсаў ВЧЗ у БДЭУ

Прэзентацыя рэсурсаў ВЧЗ у БДЭУ
Іншыя навіны

11 лютага ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбыўся семінар, на якім былі прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Супрацоўнікі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ Вячаслаў Брычкоўскі і Любоў Даніленка пазнаёмілі прысутных з кантэнтам і магчымасцямі выкарыстання сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – навігатара па аўтарытэтных анлайн-рэсурсах, які рознабакова і аб'ектыўна адлюстроўвае жыццё нашай краіны. Асноўная ўвага была ўдзелена сферы эканомікі і бізнесу, рэсурснай базе бібліятэк Беларусі, рэпазіторыям адкрытага доступу ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў раздзел сайта, які прадстаўляе праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Акрамя гэтага, удзельнікі пазнаёміліся з замежнымі базамі даных, даступнымі праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама з асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці ініцыятывы адкрытага доступу да навуковых і адукацыйных рэсурсаў.

Адбыўся абмен думкамі аб магчымасцях выкарыстання рэсурсаў і сэрвісаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў, у тым ліку ў працы са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі замежных дзяржаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам