ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як беларускі супергерой змагаецца за дзіцячыя сэрцы
Візіт міністра Анголы

Прэзентаваны самыя вясёлыя дзіцячыя “падручнікі” па гісторыі Беларусі

Прэзентаваны самыя вясёлыя дзіцячыя “падручнікі” па гісторыі Беларусі
Іншыя навіны

28 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кніг для дзяцей “В гостях у Франциска Скорины” і “Большое представление для Сонечки”.


Аўтар кніжнага праекта “Книга волшебства” – пісьменніца Алена Стэльмах. Ева НЭММ – гэта творчы псеўданім, ў аснову якога ўваходзяць першыя літары імён суаўтараў Алены, яе дачок і ўнучак – Алены, Вікторыі, Надзеі, Эміліі, Марыі, Маргарыты. І таты Андрэя, можна сказаць, асабістага кіроўцы пісьменніц.

Асновай для стварэння невялікай кніжнай серыі стаў надзвычайны інтарэс дзяцей да гісторыі роднай краіны. Так, героі першай кнігі “В гостях у Франциска Скорины” чароўным чынам пераносяцца ў майстэрню першадрукара, дзе разам з ім спасцігаюць сакрэты стварэння цуду пад назвай “кніга”. У другой кнізе “Большое представление для Сонечки” галоўныя персанажы працягваюць падарожжа ў часе і трапляюць у Белавежскую пушчу, дзе іх чакаюць захапляльныя прыгоды і знаёмства з вядомай Барбарай Радзівіл.

Аўтар кніжнага праекта, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў Алена Стэльмах перадала падарункавыя экзэмпляры кніг Алене Далгаполавай, першаму намесніку дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З моманту выхаду першай кнігі праект паспеў набыць міжнароднае гучанне – прэзентацыі выдання ўжо прайшлі ў Калмыкіі, Дагестане, Малдове і іншых краінах. Творчыя сустрэчы адбыліся ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і дазволілі маленькім чытачам з іншых краін пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі.

Вывучаць гісторыю роднай краіны цікава і захапляльна, калі рабіць гэта па вясёлых “падручніках” Евы НЭММ!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам