ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжныя рэдкасці ў бібліятэцы
Выніковае пасяджэнне журы рэспубліканскага конкурсу

Рабочая нарада ў бібліятэцы

Рабочая нарада ў бібліятэцы
Іншыя навіны

14 ліпеня ў бібліятэцы адбылася рабочая нарада, прысвечаная абмеркаванню Маракешскага дагавора па падтрымцы доступу да апублікаваных работ для сляпых людзей, людзей з абмежаваннямі па зроку ці іншымі абмежаваннямі па доступе да друкаваных работ.


Асноўная мэта дагавора заключаецца ў пераадоленні “кніжнага голаду” – глабальнай сітуацыі, калі толькі вельмі невялікі працэнт апублікаваных работ прадстаўлены ў даступных фарматах, у якіх яны могуць быць прачытаны інвалідамі па зроку.

З дакладамі выступілі менеджар праграмы “Аўтарскае права і бібліятэка” міжнароднага кансорцыума EIFL Тэрэза Хакет, прадстаўнік Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай бібліятэкі для сляпых і слабавідушчых Саніа Баталава.

У рабочай нарадзе прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, дырэктар ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска” Алена Кубышкіна, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і публічных бібліятэк г. Мінска.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам