ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гранічная шчырасць люстэркавых вершаў
Маргарыта Латышкевіч: Люблю марыць, а часам і падурэць

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям
Іншыя навіны

20 верасня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Маладыя і шматдзетныя сем’і: ільготы і дапамога”.

З лекцыяй выступіў загадчык спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыяй № 2 па абслугоўванні суб’ектаў гаспадарання Мінскай абласной калегіі адвакатаў Шыраеў Ігар Вячаслававіч.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, звязаныя з жыллёвымі ільготамі, прэферэнцыямі ў адукацыйнай сферы і ахове здароўя, адраснай дапамогай, сацыяльным абслугоўваннем, а таксама праграмай сямейнага капіталу.

Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы адваката.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам