16 снежня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Сямейны капітал у Беларусі: каму, як і колькі”.
З лекцыяй выступіла адвакат, член Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Канстанцінаўна Вішнякова.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычацца атрымання шматдзетнымі сем’ямі сямейнага капіталу, яго памеру, тэрмінаў звароту ў дзяржаўныя органы за атрыманнем сямейнага капіталу, а таксама відаў і мэт яго выкарыстання.
У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.