ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Позірк аўтара. Праз лінію часу

Разнастайнасць культур: гісторыя і сацыяльна-камунікатыўная прырода кнігі

Разнастайнасць культур: гісторыя і сацыяльна-камунікатыўная прырода кнігі
Іншыя навіны

З 12 па 15 красавіка ў Харкаве прайшоў IV Міжнародны навукова-практычны семінар “Разнастайнасць культур: гісторыя і сацыяльна-камунікатыўная прырода кнігі”.


Семінар адбыўся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В.Н. Каразіна (Украіна).

Нацыянальная бібліятэка Беларусі была прадстаўленая дакладам Г.У. Кірэевай і Л.Г. Кірухінай “Навукова-даследчая дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў галіне кнігазнаўства”.

Арганізатары семінара: Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.Н. Каразіна, Балтыйская міжнародная акадэмія (Латвія), Латвійская акадэмічная бібліятэка Латвійскага ўніверсітэта, Палтаўскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт імя Ю. Кандрацюка.

Семінар быў прысвечаны кнізе як феномену ў гістарычным, філасофскім, культурным, сацыялагічным, бібліятэчным і выдавецкім вымярэнні. У семінары прымалі ўдзел прадстаўнікі Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі і Беларусі.

У рамках семінара адбылося выязное пасяджэнне ў Палтаўскім універсітэце, дзе прайшла відэаканферэнцыя, на якой у рэжыме рэальнага часу былі заслуханы даклады супрацоўнікаў Балтыйскай міжнароднай акадэміі (г. Рыга) і Палтаўскага ўніверсітэта. Падчас відэаканферэнцый была прадстаўлена прэзентацыя "Полтавской серии" харкаўскага выдавецтва “Сага”.

На семінары адбылася сустрэча з расійскім бібліяфілам А. Венгеравым і прэзентацыя выдання “Библиохроника 1550–1975. В некотором царстве…”, прысвечанага яго асабістай калекцыі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам