ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зямля – наш агульны дом
Прадчуванне колеру

Рэдкія і каштоўныя кніжныя фонды – аснова захавання гістарычнай памяці

Рэдкія і каштоўныя кніжныя фонды – аснова захавання гістарычнай памяці
Іншыя навіны

27 мая на базе бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў г. Горкі адбыўся рэспубліканскі навукова-адукацыйны семінар “Рэдкія і каштоўныя фонды – аснова захавання гістарычнай памяці”.


У рамках семінара абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца выпрацоўкі і рэалізацыі адзінай палітыкі адносна кніжных помнікаў, ажыццяўлення іх уліку, захаванасці і рацыянальнага выкарыстання, кадравага забеспячэння дзейнасці па рабоце з кніжнымі помнікамі ў бібліятэках устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласных бібліятэк, спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча.

З дакладамі ў анлайн-рэжыме выступілі Ірына Цікунова, начальнік Упраўлення сістэмай фондаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Расія, Масква), Пётр Лапа, генеральны мэнэджар бібліятэкі Назарбаеў універсітэта (Казахстан, Астана), і Ірына Стралкова, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Беларусь, Мінск).

У семінары прыняла ўдзел загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Кірэева з дакладам “Да стварэння Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам