ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І цуд адбудзецца!.. Музыка Каляд і Новага года
Шчодры талент

Рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры

Іншыя навіны

21 снежня 2007 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся рэспубліканскі семінар па вывучэнні вопыту арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры.



На пленарным пасяджэнні семінара з дакладам аб арганізацыі масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры выступіў намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Грыдзюшка У.П.

Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, абмеркавалі галоўныя праблемы іасноўныя задачы арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы, вырашыць якія закліканы арганізацыі і прафсаюзныя камітэты галіны.

У рамках семінара адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі па прапагандзе масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў галіне культуры, у цырымоніі адкрыцця якой прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Кірухіна Л.Г., намеснік старшыні фізкультурна-спартыўнага клуба Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Маліноўскі У.Т. і начальнік кіравання фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Няпрахін П.П.
Удзельнікі семінара азнаёміліся з фізкультурна-аздараўленчым комплексам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; іх увазе быў прадстаўлены таксама фільм аб спартыўна-масавай рабоце фізкультурна-спартыўнага клуба Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам