ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыі сям'і: даследаванне адносін у сістэме роду
Лес: рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і ўстойлівае развіццё

Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання

Іншыя навіны

10 лютага ў рамках бібліятэчнага дня на ХУІІІ Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пасяджэнне круглага стала “Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання”.


Пасяджэнне адбудзецца ў рамках бібліятэчнага дня на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, РУП “Белпошта”, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнікі і спецыялісты выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, пісьменнікі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк.

Падчас работы круглага стала будзе абагульнены вопыт асноўных арганізацый, задзейнічаных у падтрымцы і развіцці чытання: устаноў адукацыі, бібліятэк, выдавецтваў, прадпрыемстваў кніжнага гандлю, а таксама будуць разгледжаны пытанні развіцця іх прафесійных камунікацый і сацыяльнага партнёрства.

Плануецца абмеркаванне актуальнай праблематыкі ўзаемадзеяння названых і іншых інстытутаў у сістэме “пісьменнік-чытач-бібліятэка”.

Будуць асветлены наступныя пытанні:

  • распаўсюджванне прававой інфармацыі;
  • аўтарскія і сумежныя правы;
  • вывучэнне чытання, у тым ліку дзяцей і падлеткаў;
  • выданне і папулярызацыя беларускай літаратуры;
  • механізмы фарміравання спісаў сацыяльна значымых выданняў;
  • падпіска і распаўсюджванне перыядычных выданняў;
  • выданне, распаўсюджванне і ўлік электронных кніг;
  • камплектаванне бібліятэчных фондаў электроннымі і аўдыявыданнямі, а таксама выданнямі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пасяджэнне круглага стала "Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання" пачнецца а 14-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

3 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

3 Кра 2020

Вызваленне Крэмніцы. Узяцце саюзнымі войскамі гарадоў Мюнстэр і Карлсруэ. Пачатак палявых работ. Абавязацельствы трактарыстаў. Газеты: “Звязда” (№ 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

2 Кра 2020

На вядомых нам партрэтах народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнік звычайна паказаны сталым і сур’ёзным, такім, якім і сапраўды павінен выглядаць класік беларускай літаратуры. Хацелася б паказаць Коласа зусім іншым – незвычайным і нечаканым, жартаўлівым, смешным і па-сяброўску іранічным.

Навіны бібліятэк

3 Кра 2020

Сёлета здаецца, што вясёлыя святы засталіся цалкам у мінулым гэтаксама, як і 1 красавіка з яго традыцыйнымі бестурботнымі розыгрышамі. Зрэшты, жарты, хай сабе й змрочныя, ёсць у кожным часе, чаму доказам – новая падборка гістарычных і літаратурных анекдотаў з калекцыі даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана.

Навіны бібліятэк

2 красавіка 1945 года. 38 дзён да Перамогі

2 Кра 2020

Дырэктыва па Берлінскай наступальнай аперацыі. Выхад Чырвонай арміі да аўстра-венгерскай мяжы. Ваенныя трафеі. Аб'екты налёту саюзных знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў. Абласны сход сялян Маладзечанскай вобласці. Дапамога сем'ям франтавікоў. Кінафікацыя вёскі. Газеты: "Советская Белоруссия" (№ 60), "Звязда" (№ 61), "Большэвік Палесся" Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), "Чырвоны сцяг" Давыд-Гарадоцкага (цяпер Столінскага) раёна (№ 18).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

111