ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Круглы стол “Бібліятэчная прафесія: прыярытэты XXI стагоддзя”

Санкт-Пецярбург і беларуская культура

Санкт-Пецярбург і беларуская культура
Іншыя навіны

16 чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбылася штотогадовая 29-я канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”.

Сёлета мерапарыемства прысвечана 500-годдзю “Малой падарожнай кніжкі” Францыска Скарыны. Гэту кнігу лічаць першай з надрукаваных на беларускіх землях. Выданне, якое складаецца з 22 асобных твораў і адрозніваецца параўнальна невялікім фарматам, прызначалася ў свой час не толькі для царкоўных богаслужэнняў, але і для прыватнага чытання, падарожжаў, навучання грамаце.

У цэнтры ўвагі канферэнцыі былі помнікі гісторыі і кніжнай культуры, музычная і мастацкая творчасць, біяграфіі грамадскіх дзеячаў. Даследчыкі з Расіі і Беларусі паведамілі пра гістарычныя дакументы, што захоўваюцца ў мінскіх і пецярбургскіх архівах і бібліятэках, абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры.

baranouski.jpg
А.Л. Бараноўскі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіў галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Андрэй Бараноўскі, які выступіў з дакладам “Ураджэнцы Санкт-Пецярбурга ў праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Беларуская бібліяграфія ў асобах»”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам