ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяці беларускай паэтэсы Ніны Мацяш
Калядная кніжная гравюра

Сацыяльна адказны брэнд – 2009

Сацыяльна адказны брэнд – 2009
Іншыя навіны

22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам пачэснай намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд – 2009” у рамках прафесійнага конкурсу “Брэнд года”.


Намінацыя “Сацыяльна адказны брэнд – 2009” заснавана ў 2005 годзе ў рамках прафесійнага конкурсу “Брэнд года” сумесна з арганізацыйным камітэтам конкурсу і Ініцыятывай “За сацыяльную адказнасць бізнесу” пры падтрымцы ПРААН у Беларусі ў рамках праекта Ініцыятыва ААН “Глабальны дагавор”.

Кампаніі, прадстаўленыя да ўзнагароды ў гэтай намінацыі, на працягу года ажыццяўлялі дабрачынныя акцыі для аховы навакольнага асяроддзя, праводзілі актыўную сацыяльную палітыку ў галіне кіравання персаналам, паспяхова ажыццяўлялі прыватна-дзяржаўнае партнёрства.

Сярод узнагароджаных – РУП “Беларускі металургічны завод”, ЗП “Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”, ААТ “Белаграпрамбанк”, ААТ “Савушкін прадукт”, ТАА “Гандлёвая кампанія «Мілавіца »” і інш.

Мерапрыемства закончылася прэс-канферэнцыяй кіраўнікоў кампаній-пераможцаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам