ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё Беларусі праз фальклор з выдатным фалькларыстам, этнографам, публіцыстам Аляксандрам Сержпутоўскім
Лекцыя-канцэрт “Тысяча абліччаў мадэрну”

Секцыя “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”

Секцыя “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”
Іншыя навіны

25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках VIII Беларускіх Калядных чытанняў адбылося пасяджэнне секцыі “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”.

Усяго ў мерапрыемстве ўзяло ўдзел больш за 60 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам протаіерэя Уладзіміра Барысевіча, старшыні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы, загадчыка сектара прыходскіх бібліятэк аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі; Вольгі Рынкевіч, намесніка старшыні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ; Кацярыны Седневай, вядучага бібліятэкара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Протаіерэй Уладзімір Барысевіч у сваім прывітальным слове адзначыў, што “…упершыню за многія гады праваслаўная царква адступіла ад сваёй традыцыі прысвячаць Калядныя чытанні тэме, прымеркаванай да юбілейнай даты і гістарычных падзей мінулага, а надае ўвагу сучасным глабальным праблемам. У цэнтры ўвагі цяперашніх Калядных чытанняў – праблемы духоўна-маральнага выбару чалавека і ўсяго чалавецтва ва ўмовах усёпранікальнай глабалізацыі. Дадзены семінар стане добрай пляцоўкай для разгляду актуальных пытанняў плённага супрацоўніцтва царквы і бібліятэчнай сістэмы, маральнай сферы і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”.

На пасяджэнні секцыі прагучалі даклады, прысвечаныя вынікам дзейнасці ўдзельнікаў па грамадзянска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі, прадстаўлены праекты па рэалізацыі асветніцкай дзейнасці, акрэслены новыя вектары супрацоўніцтва служыцеляў царквы і публічных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі і бібліятэк Беларускага экзархата.

Тэксты дакладаў будуць апублікаваны на сайце “Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі” і сайце Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам