10 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў міжнародны семінар “Інфармацыйныя рэсурсы кампаніі EastView: новыя прадукты і новыя магчымасці для бібліятэк”.
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ААТ “ИВИС” (Расійская Федэрацыя).
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 70 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых вучэбных устаноў, маладыя вучоныя.
Пад час семінара адбыліся прэзентацыі новых выданняў у ЭБД EastView, разглядаліся поўныя архівы выданняў “Известия” і “Литературная газета”, а таксама архівы кітайскіх выданняў. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена база даных пра насельніцтва планеты LandScan. Удзельнікі семінара былі азнаёмлены з магчымасцямі падпіскі на друкаваныя выданні, прапанаваныя кампаніяй EastView.