ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжны гонар Беларусі
Чым жыве Нацыянальная бібліятэка Арменіі?

Семінар кіраўнікоў дыпмісій у Нацыянальнай бібліятэцы

Семінар кіраўнікоў дыпмісій у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

12 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь “Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускіх замежных устаноў у сучасных умовах” адбыўся круглы стол “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”.


У рамках семінара ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі прайшлі лекцыі “Тэхнікі эфектыўнай камунікацыі ў дзелавых зносінах” і “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці, дасягненні сучаснай гістарычнай навукі”.

Падчас пасяджэння круглага стала дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прэзентаваў міжнародны навуковы праект па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізаваны сумесна з банкам БелВЭБ. Кажучы пра маштабы праекта, Раман Матульскі назваў краіны, дзе ўжо адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, і падзякаваў кіраўнікам дыпламатычных місій за дапамогу ў іх арганізацыі. Таксама ўдзельнікі семінара атрымалі запрашэнні на Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” і выстаўку “Францыск Скарына і яго эпоха”.

На заканчэнне сустрэчы для гасцей прайшла аглядная экскурсія па будынку бібліятэкі, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй, архітэктурай, інфармацыйнымі рэсурсамі ўстановы. Наведаўшы выстаўку “Пяць стагоддзяў беларускага кнігадрукавання” ўдзельнікі семінара дакрануліся да гісторыі кніжнай культуры Беларусі, а ў музеі кнігі на свае вочы ўбачылі каштоўныя старадрукі Францыска Скарыны.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам