ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
41-шы не змеркне ніколі
II Форум бібліятэкараў Беларусі

Семінар-нарада па рэсурсах адкрытага доступу

Іншыя навіны

Па ініцыятыве Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні 24 мая адбыўся семінар-нарада “Рэсурсы адкрытага доступу ў кантэксце новай рэдакцыі Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах»”.


У рабоце семінара, які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ), узялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк ВНУ Беларусі. Падчас нарады былі разгледжаны асноўныя навацыі, прапанаваныя бібліятэчнай грамадскасцю, якія знайшлі адлюстраванне ў новай рэдакцыі Закона “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.

Адзначана, што ў рамках прынятых змен у новай рэдакцыі закона з’явіліся якасна новыя магчымасці фарміравання карпаратыўных электронных інфармацыйных рэсурсаў. Да ўвагі ўдзельнікаў нарады быў прадстаўлены распрацаваны НББ праект аўтарскага дагавору аб перадачы невыключных праў на выкарыстанне твораў на неаплатнай аснове.

Былі прапанаваны розныя алгарытмы ўзаемадзеяння па аптымізацыі электроннага рэсурсу нацыянальных дысертацый, які ствараецца зараз, рэалізацыі яго на карпаратыўнай аснове. Звернута ўвага на тое, што асновай узаемадзеяння пры стварэнні рэсурсу павінна стаць дагаворная дзейнасць з аўтарамі.

Нацыянальны каардынатар ад Рэспублікі Беларусь у міжнародным кансорцыуме EIFL В.І. Брычкоўскі выступіў з паведамленнем на тэму “Фарміраванне рэсурсаў адкрытага доступу ў Рэспубліцы Беларусь”.

Было адзначана, што карпаратыўны рэсурс дысертацый з’яўляецца адным з важных кампанентаў у навукова-адукацыйных рэсурсах адкрытага доступу Рэспублікі Беларусь.

У рамках нарады адбыўся абмен думкамі пра пошук канструктыўных рашэнняў з мэтай наладжвання карпаратыўнага ўзаемадзеяння з бібліятэкамі ВНУ краіны.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам