ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжныя здабыткі
"Кую-кую ножку, паеду ў дарожку...", або Як дзецям палюбіць кнігу?

Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці

Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

27 студзеня ў бібліятэцы адбыўся семінар “Формы культурна-адукацыйнай дзейнасці ў бібліятэках і музеях Польшчы”.


Мерапрыемства ў рамках Года культуры было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэк і музеяў Мінска.

З прывітальным словам выступіла загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі, старшыня камітэта па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Галіна Кіреева. Яна падкрэсліла, што заяўленая тэма семінара з’яўляецца вельмі актуальнай у Год культуры, калі асаблівую важнасць набывае культурна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк па папулярызацыі кнігі і кніжнай культуры.

Загадчык сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега расказала пра культурна-асветніцкі праект “У госці да кніг”, які стартаваў ў пачатку года па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і накіраваны на прыцягненне ўвагі дзяцей да бібліятэкі і музея, развіццё ў іх цікавасці да кнігі і нацыянальнай кніжнай спадчыны. Мэтай праекта з’яўляецца вывучэнне айчыннага і замежнага вопыту культурна-асветніцкай дзейнасці і выпрацоўка ўласнай методыкі правядзення заняткаў для дзяцей па папулярызацыі кніжных каштоўнасцей.

Навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Ірына Юдзіна прадставіла грунтоўны даклад і падзялілася вопытам, расказаўшы пра культурна-адукацыйныя праекты, якія былі рэалізаваны ў польскіх музеях. Дакладчыца прайшла стажыроўку ў Польшчы для супрацоўнікаў беларускіх музеяў у рамках праекта “Актыўны музей”.

Семінар праходзіў у інтэрактыўнай форме, у ходзе яго абмяркоўваліся пытанні ўзмацнення цікавасці да бібліятэк і музеяў, павелічэння колькасці карыстальнікаў і наведвальнікаў, у гэтым жа ракурсе былі прааналізаваны культурна-адукацыйныя праекты.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам