17 снежня ў бібліятэцы адбыўся семінар, прысвечаны інавацыйнай сістэме “Антыплагіят”.
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, кампаніямі “Анти-Плагиат” і “Трэгросс-Инфо”.
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, а таксама навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала звыш 90 чалавек.
Падчас семінара адбылося выступленне выканаўчага дырэктара кампаніі “Анти-Плагиат” Юрыя Чаховіча. Былі раскрыты магчымасці і характарыстыкі сістэмы, алгарытмы пошуку і тэхнічныя рашэнні, прыведзены прыклады выкарыстання сістэмы “Антыплагіят”, зроблены экскурс у гісторыю праекта, раскрыты планы на будучыню.
У завяршэнне семінара дакладчык адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў.