16 студзеня на базе бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта быў праведзены семінар-прэзентацыя “Віртуальная чытальная зала НББ у інфармацыйным забеспячэнні адукацыі і навукі”.
Спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Снігірова, Аксана Рудкоўская, Павел Калянцееў пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных “Інтэгрум”, EBSCO, Grebennikon, EastView, IQlib, Gale: Biograhy in Context і іншымі, прапанаванымі да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2014 годзе.
Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, якія з’яўляюцца цікавымі для навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 чалавек: спецыялісты бібліятэкі, навуковыя супрацоўнікі і выкладчыкі.