ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будучыня за інтэлектам нацыі
Семінар-прэзентацыя ВЧЗ у ІПП

Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у БДПУ імя М. Танка

Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у БДПУ імя М. Танка
Іншыя навіны

22 студзеня на базе бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (БДПУ) быў праведзены семінар-прэзентацыя “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для бібліятэк ВНУ”.


З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар бібліятэкі Надзея Сяткоўская.

Спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Снігірова, Аксана Рудкоўская, Павел Калянцееў пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных EBSCO, Grebennikon, EastView, IQlib, Gale: Biograhy in Context, “Интегрум” і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2014 годзе.

Былі паказаныя таксама рэсурсы адкрытага доступу, якія з’яўляюцца цікавымі для навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 25 чалавек.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам