ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
У вандроўцы за марай

Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ІПНК

Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ІПНК
Іншыя навіны

30 студзеня на базе Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў праведзены семінар-прэзентацыя “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў”


З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася загадчыца кафедры Ірына Багданава.

Спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Снігірова, Аксана Рудкоўская, Павел Калянцееў пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных EBSCO, Grebennikon, EastView, IQlib, Gale: Biograhy in Context, “Інтэгрум” і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2014 годзе.

Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, якія з’яўляюцца цікавымі для навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі і выкладчыкі інстытута.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам