ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Карункі снегу белага
Будучыня за інтэлектам нацыі

Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у МІК

Іншыя навіны

23 студзеня на базе бібліятэкі Мінскага інстытута кіравання (МІК) быў праведзены семінар-прэзентацыя “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў”.


З ўступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар бібліятэкі Святлана Доўгая.

У рамках семінара спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Алена Снігірова і Аксана Рудкоўская) пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных EBSCO, Grebennikon, EastView, IQlib, Gale: Biograhy in Context, “Інтэгрум” і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2014 годзе.

Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, якія з’яўляюцца цікавымі для навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам