ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Натхненне па-за сценамі: выстаўка брэсцкай мастачкі Марыі Рэдко
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – у Балтыйску

Семінар у "МІПСА" па рэсурсах ВЧЗ

Семінар у "МІПСА" па рэсурсах ВЧЗ
Іншыя навіны

24 кастрычніка адбыўся практыка-арыентаваны семінар “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні навукова-даследчай і вучэбнай дзейнасці”.


Арганізатарамі мерапрыемства, якое прайшло ў Міжнародным універсітэце “МІПСА”, выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія EBSCO Information Services – адзін з вядучых сусветных пастаўшчыкоў электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Прадстаўнік аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Дамоўская пазнаёміла ўдзельнікаў з рэпертуарам і зместам электронных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы, прапанаваных для інфармацыйнага забеспячэння эканамічнай дзейнасці.

Дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі EBSCO Information Services Андрэй Сакалоў і трэнер па працы з інфармацыйнымі рэсурсамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД Таміла Міркамалава правялі з удзельнікамі трэнінг па выкарыстанні кантэнту, пошукавых і функцыянальных магчымасцей баз даных EBSCO.

У семінары прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты і супрацоўнікі бібліятэкі Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА”.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

1 Ліп 2020

Папулярызацыя беларускай мовы і беларускай кнігі – справа вельмі шматгранная, і поспех залежыць ад мноства фактараў і многіх людзей. Адным з найбольш камерцыйна ўдалых кірункаў гэтай не надта масавай і, адпаведна, не надта выгаднай справы з’яўляюцца пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Навіны бібліятэк

111