27 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў семінар “Выкарыстанне рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ”.
Аб замежных і айчынных электронных інфармацыйных рэсурсах, даступных праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распавяла супрацоўніца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Дар’я Столяр.
Загадчык сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Вячаслаў Брычкоўскі пазнаёміў удзельнікаў семінара з магчымасцямі выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу і адкрытых даследчых даных пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ, распавёў пра магчымасці платформы Web of Science, яе функцыі і інструментарый, даступны даследчыкам.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з магчымасцямі сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” і рэсурсамі новага раздзелу сайта, створанага ў рамках праекта “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.