ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стартавалі заняткі 1-га курса “Клуба кніжных прафесараў”
Дзіцячы пакой запрашае

Школьнікі на занятках у бібліятэцы

Школьнікі на занятках у бібліятэцы
Іншыя навіны

22 верасня вучні 2 “А” класа сярэдняй школы № 105 Маскоўскага раёна сталіцы наведалі заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”.


Дзеці пазнаёміліся з будынкам самай вялікай бібліятэчнай установы краіны і даведаліся як тут арганізавана жыццё кніг. Асаблівую ўвагу надалі выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, дзе экспануюцца арыгінальныя кніжныя помнікі.

Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, якія перасягнулі 500-гадовую мяжу. Выстаўка з’яўляецца яркай падзеяй у рамках святкавання 500-годдзя беларускай друкаванай кнігі і адлюстроўвае значнасць спадчыны Ф. Скарыны, яго папярэднікаў і паслядоўнікаў у нацыянальным і еўрапейскім маштабах.

Запрашаем школьнікаў на тэматычныя заняткі на міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам