ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг
Знаёмства з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва – у новым выданні “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”

Шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва – у новым выданні “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”
Іншыя навіны

25 мая ў выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі, дзе размяшчаецца экспазіцыя “Жывыя крыніцы”, адбылася прэзентацыя кнігі “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”.

Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021–2025 гг. Ініцыятары і ўкладальнікі выдання – Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з удзелам абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці. Дзякуючы іх супольнай працы атрымалася абагульніць каштоўны вопыт работы дамоў, цэнтраў рамёстваў і іх філіялаў, дамоў народнай творчасці і цэнтраў традыцыйнай народнай культуры, цэнтраў ткацтва і дамоў ганчароў, дзейнасць іх гурткоў і студый, сталых і маладых майстроў.

1_Žyvaja-tradycyja-ramiostvaŭ-Bielarusi.jpg

У прэзентацыі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка, а таксама прадстаўнікі бібліятэкі і творчага саюза, кіраўнікі абласных цэнтраў народнай творчасці, дамоў і цэнтраў рамёстваў.

Як адзначылі ўдзельнікі, шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва захаваліся толькі дзякуючы дзейнасці цэнтраў і дамоў рамёстваў, якія сабралі ўнікальныя калекцыі гука- і відэазапісаў, рукапісных і фотаматэрыялаў, калекцыі прадметаў народнага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэтыя і іншыя інфармацыйныя, арганізацыйныя і метадычныя матэрыялы ўвайшлі ў двухтомнае выданне “Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі” і з’яўляюцца каштоўным дапаможнікам для ўсіх зацікаўленых ведамстваў, устаноў і арганізацый, краязнаўцаў-аматараў і майстроў народных рамёстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам