ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”
Запіс на першы курс “Клуба кніжных прафесараў”

Скарыназнаўства ў Францыі

Скарыназнаўства ў Францыі
Іншыя навіны

23 кастрычніка адбыўся рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням ў Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіла Вольга Шутава, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі (Парыж, Францыя), кандыдат гістарычных навук.

Удзельнікі круглага стала мелі магчымасць падрабязна дазнацца пра канцэпцыю і актуальную дзейнасць Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі, якае дае ўнікальную платформу для публікацыі і каардынацыі даследаванняў, аб’ядноўвае навукоўцаў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю Францыска Скарыны і беларускімі даследаваннямі ў цэлым, падзяліцца сваімі ідэямі, праектамі і дасягненнямі. Фармат мерапрыемства прадугледжваў дыскусію, абмен думкамі і вопытам, абмеркаванне праблемных момантаў у развіцці кнігазнаўства і перспектыўных сумесных праектаў.

Вольга Шутава прадставіла даклад “Інтэлектуальны пейзаж «Бивлии» Скарыны: кантэкст, персаналіі, тэмы і ўплывы”. Даследчыца сканцэнтравала ўвагу на наступных пытаннях:

  • Скарыназнаўства як частка “гісторыі ідэй”: неабходнасць рэнавацыі і новыя магчымасці даследаванняў.
  • Храналагічныя і кантэкстуальныя меркаванні: студэнцкія гады Францішка Скарыны.
  • Падуанскі перыяд і дыскурс неаплатанізму.
  • Мастацкае афармленне “Бивлии рускай” Францыска Скарыны ў кантэксце рэнесансу: змест і магчымыя вытокі знака “сонца-месяц”.
  • Мультылінгвістычны характар ініцыялаў “Бивлии” Францыска Скарыны.

Запіс круглага стала на канале YouTube можна глядзець тут.

Мерапрыемства арганізавана дзякуючы падтрымцы праекта Еўрапейскага Саюза МОЅТ.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам