ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка як феномен культуры: адкрыўся штогадовы міжнародны кангрэс
Колькі гадоў беларускай мове? Факты і міфы

Скарыназнаўства ў Францыі

Скарыназнаўства ў Францыі
Іншыя навіны

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Скарыназнаўства, даследаванне спадчыны Францыска Скарыны, налічвае больш за 6 000 публікацый, але намаганні вучоных часта застаюцца падзеленыя геаграфічнымі, дысцыплінарнымі межамі і стэрэатыпамі. Лабараторыя скарыназнаўства дае ўнікальную платформу для публікацыі і каардынацыі даследаванняў, аб’ядноўвае навукоўцаў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю Францыска Скарыны і беларускімi даследаваннямі ў цэлым, з мэтай абмену ідэямі, праектамі і дасягненнямі.

На пасяджэнні круглага стала Вольга Шутава прадставіць даклад “Інтэлектуальны пейзаж Бібліі Скарыны: кантэкст, персаналіі, тэмы і ўплывы”. Удзельнікі круглага стала дазнаюцца таксама пра канцэпцыю і актуальную дзейнасць Лабараторыі скарыназнаўства, абмяркуюць праблемныя моманты ў развіцці кнігазнаўства і перспектыўныя сумесныя праекты. Фармат мерапрыемства прадугледжвае дыскусію, абмен думкамі і вопытам.

Пасяджэнне адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аднак з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі прадугледжаны жывы эфір круглага стала на канале YouTube па адрасе https://youtu.be/_hhqPdhypsI. Падчас трансляцыі можна будзе не толькі сачыць за дыскусіяй у рэжыме рэальнага часу, а таксама задаваць пытанні і каментаваць выступленні.

Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў, спецыялістаў бібліятэк і ўсіх неабыякавых да нашай мінуўшчыны, зацікаўленых у вывучэнні гісторыі ідэй і кніжных традыцый Беларусі.

Дата: 23 кастрычніка.
Пачатак: а 11-й гадзіне.
Адрас трансляцыі мерапрыемства: https://youtu.be/_hhqPdhypsI.

Тэлефоны для даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82, (8 017) 293 27 81.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам