ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з дэлегацыяй Інданезіі
Нарачанскi чараўнiк

Снег – зімовы цуд

Снег – зімовы цуд
Іншыя навіны

7 снежня ў дзіцячым пакоі адбылося літаратурнае падарожжа па старонках выдання Большая книга снега и льда.

Адкуль бярэцца снег? Ці можна знайсці дзве аднолькавыя сняжынкі? Чаму жывёлы не мерзнуць у сцюжу? З кнігі хлопчыкі і дзяўчаткі даведаліся пра многія зімовыя таямніцы.

Снежная атмасфера залучыла дзяцей у рухавыя гульні і віктарыны. Яны дружна разгадвалі загадкі, спявалі песенькі і чыталі вершы пра першы снег, малявалі і выразалі з беласнежнай паперы прыгожыя сняжынкі.

Яркім акцэнтам мерапрыемства стаў снегапад з лёгкіх карункавых сняжынак. І хоць за вакном няма доўгачаканага снегу, дзеці разам весела і цікава прабавілі час.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.


Навіны
Бібліятэкарам