13 снежня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Снягурка”.
Вялікай вясёлай кампаніяй хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі навагоднія загадкі, танцавалі пад музыку, уяўляючы сябе забаўнымі снежнымі фігуркамі.
Творчыя заняткі праходзілі ў чароўнай атмасферы навагодняга свята. Кожны ўдзельнік мерапрыемства зрабіў сабе падарунак на памяць – аб’ёмную зімовую кампазіцыю з каляровага кардону, паперы і снежна-белай ваты.