23 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Сняжынка”.
Як аказалася, не толькі прырода можа ствараць дзіўныя рэчы. На занятках дзецям удалося зрабіць свае непаўторныя сняжынкі.
З дапамогай інструментаў і матэрыялаў, неабходных для працы ў тэхніцы скрапбукінгу, а таксама стараннасці маленькіх умельцаў сняжынкі атрымаліся аб’ёмнымі і вельмі прыгожымі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.