ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У сеціве з'явіўся гід са спадчынай Міхала Анемпадыстава
Прэзентавана выданне да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

Спалучэнне мер прававога і грамадскага ўздзеяння – найважнейшы фактар процідзеяння карупцыі

Спалучэнне мер прававога і грамадскага ўздзеяння – найважнейшы фактар процідзеяння карупцыі
Іншыя навіны

Аддзел абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі прадстаўляе ў рубрыцы “Актуальныя тэмы” на анлайн-сэрвісе “Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі” рэкамендацыйны спіс літаратуры “Спалучэнне мер прававога і грамадскага ўздзеяння – найважнейшы фактар процідзеяння карупцыі”.

Праблема карупцыі надзвычай актуальная ў сучасным свеце. Ні адна краіна ў свеце не мае імунітэту супраць карупцыі. Актуальнасць тэмы звязана з разнастайнасцю яе наступстваў. Карупцыя аслабляе дзяржаву, падрывае перспектывы эканамічнага развіцця, зніжае эфектыўнасць чалавечага патэнцыялу. Карупцыя з’яўляецца адной з галоўных пагроз нармальнаму функцыянаванню грамадства і дзяржавы.

Рост карупцыі – адзін з асноўных бар’ераў на шляху прыцягнення замежных інвестыцый і сучасных тэхналогій у прамысловасць. Карупцыя негатыўна адбіваецца на знешнім іміджы і інвестыцыйным рэйтынгу краіны. Яна падрывае давер грамадзян да ўрада, разбурае прынцып справядлівасці і непрадузятага правасуддзя. Пералік адмоўных наступстваў карупцыі досыць вялікі, што дазваляе з відавочнасцю казаць пра неабходнасць барацьбы з ёй, прычым барацьба павінна заключацца ў ажыццяўленні карэнных пераўтварэнняў не толькі ў дзяржаве, але і ў соцыуме ў цэлым.

Сусветная супольнасць выпрацоўвае міжнародныя дакументы, якія перашкаджаюць яе распаўсюджванню: Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Супраць карупцыі”, Канвенцыя Савета Еўропы “Аб крымінальнай адказнасці за карупцыю (ETS № 173)”, Канвенцыя ААН “Супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”, Дэкларацыя ААН “Аб барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам у міжнародных камерцыйных аперацыях”, “Пагадненне аб супрацоўніцтве генеральных пракуратур дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з карупцыяй” і мн. інш.

Практыка паказвае, што больш паспяховай з’яўляецца дзейнасць тых краін, урады якіх усведамляюць карупцыю як пагрозу нацыянальнай бяспецы. У Рэспубліцы Беларусь сфармаваны меры па супрацьдзеянні гэтай сацыяльна небяспечнай з’яве. Распрацавана і ўжываецца неабходная прававая аснова для процідзеяння карупцыі.

Спіс змяшчае заканадаўчыя акты, тлумачэнні і каментары аб мерах па пытаннях удасканалення антыкарупцыйнага заканадаўства, сацыяльна-прававой сістэме папярэджання карупцыі, сістэме мер процідзеяння ў названай сферы.

Літаратура прадстаўлена з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З заканадаўчымі актамі па дадзенай тэматыцы можна азнаёміцца ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b, 2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам