ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Смаленска
Будучыня без наркотыкаў

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва
Іншыя навіны

13 чэрвеня 2009 года на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ “Алімпіец” адбылася 3-я летняя рэспубліканская галіновая спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва.


Асноўныя задачы спартакіяды: развіццё фізічнай культуры і спорту, арганізацыя актыўнага адпачынку працоўных, прыцягненне іх да ўдзелу ў масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах, усталяванне сяброўскіх сувязей паміж калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый сферы культуры.

У спартакіядзе прынялі ўдзел каманды горада Мінска, абласцей Беларусі, рэспубліканскіх арганізацый Міністэрства культуры.

Зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла адборачныя спаборніцтвы ў паўфінале сярод 29 рэспубліканскіх падведамасных арганізацый Міністэрства культуры. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала 3-е агульнакаманднае месца і атрымала права ўдзельнічаць у фінале.

У паўфінале былі заваяваны:

  • 1-е месца па гіравым спорце;
  • 2-е месца па настольным тэнісе (мужчыны);
  • 12-е месца па настольным тэнісе (жанчыны);
  • 3-е агульнакаманднае месца па міні-футболе;
  • 8-е агульнакаманднае месца па валейболе;
  • па дартсе раздзялілі 2-е месца.

У фінале Нацыянальная бібліятэка Беларусі спаборнічала з 7 зборнымі камандамі Мінскага гарадскога і абласных упраўленняў культуры, а таксама зборнымі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – пераможцамі сярод рэспубліканскіх арганізацый.

Зборная каманда бібліятэкі заняла 8-е агульнакаманднае месца. У камандным заліку былі заваяваны 6-е месца па футболе і 8-е – па валейболе.

У асабістых першынствах на рахунку бібліятэкі 2-е месца па настольным тэнісе і 6-е – па гіравым спорце.

Разам з нашымі спартсменамі на свята прыбыла і каманда балельшчыкаў. Дзякуем ім за падтрымку!

У час спартакіяды праходзіла канцэртная праграма з удзелам вядомых беларускіх калектываў і выканаўцаў.

Віншуем Нацыянальную бібліятэку Беларусі і жадаем ёй далейшых спартыўных перамог!

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам