ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя выдання “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства

Старажытнасці Навагрудчыны

Старажытнасці Навагрудчыны
Іншыя навіны

25 лютага ў бібліятэцы адбыўся круглы стол “Старажытнасці Навагрудчыны”, прымеркаваны да 60-годдзя знакамітага беларусіста, даследчыка кніжнай культуры нашай краіны М. Нікалаева, а таксама выхаду яго новай кнігі.


Мерапрыемства было прысвечана мінуламу Навагрудка як аднаму з самых старажытных гарадоў і важных гістарычных цэнтраў Беларусі, а таксама Навагрудчыне як аднаму са знакавых рэгіёнаў Беларусі, асэнсаванню іх у агульнаеўрапейскім гістарычным і культурным кантэксце.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кнігазнаўцы, гісторыкі, філолагі, культуролагі, музейнікі і краязнаўцы. Ён дазволіў аб’яднаць навукоўцаў, якія даследуюць гісторыю Навагрудчыны, падзяліцца вынікамі доследаў і правесці жывую дыскусію экспертаў.

Ганаровым госцем мерапрыемства быў Мікалай Віктаравіч Нікалаеў, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, які з’яўляецца ўнікальным знаўцам гісторыі кніжнай культуры Беларусі і які ў гэтым месяцы адзначае свой 60-гадовы юбілей. Пры яго актыўным удзеле рэалізаваны шэраг міжнародных навуковых праектаў, у тым ліку з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, у выніку выканання якіх было ажыццёўлена даследаванне, бібліяграфічная і віртуальная рэканструкцыя каштоўных кніжных помнікаў і кнігазбораў Беларусі.

М.В. Нікалаеў з’яўляецца аўтарам шматлікіх манаграфій па беларускай кніжнай культуры: “Палата кнігапісная” (Мінск, 1993), “Беларускі Пецярбург” (Санкт-Пецярбург, 2009), “Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага” (Мінск, 2009) і іншых. У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя яго новага даследавання – “Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя: Даследаванне і тэкст” (Санкт-Пецярбург, 2015). Кніга змяшчае факсіміле арыгінала і пераклад на сучасную беларускую мову выдання 1673 г., прысвечанага гісторыі і апісанню цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы. Акрамя тэксту вельмі рэдкай кнігі, выданне ўключае гістарычны нарыс пра лёс даўно страчанай іконы Багародзіцы і наваградскіх езуітаў, якія ёй валодалі.

Дырэктар бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі ў сваім слове падкрэсліў важнасць падзеі і гатоўнасць бібліятэкі заўсёды быць платформай для навуковых праектаў і абмеркаванняў. Ён павіншаваў юбіляра і ўручыў М.В. Нікалаеву Ганаровую грамату Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З прывітальнымі словамі і паведамленнямі выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Ала Міхайлаўна Мяснянкіна, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Робертавіч Языковіч, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Якаўлевіч Гальпяровіч, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валерый Мікалаевіч Герасімаў, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Георгіевіч Кароткі, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ларыса Іосіфаўна Доўнар і іншыя.

У рамках мерапрыемства аўтарскі калектыў прадставіў грунтоўную кнігу “Гісторыя Навагрудка – з глыбінь вякоў да нашых дзён” (Мінск, 2014), выдадзеную да 970-годдзя першага летапіснага ўпамінання пра горад. У ёй на багатым дакументальным матэрыяле з айчынных і замежных архіваў абагульнена пададзена гісторыя Навагрудка.

У пасяджэнні круглага стала з дакладамі і паведамленнямі прынялі ўдзел аўтары даследавання: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Барысавіч Доўнар, старшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Аляксандр Анатольевіч Жлутка; старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Уладзіміравіч Мацук, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксандравіч Радаман, дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Паўлавіч Гайба, дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Рыгораўна Вяршыцкая і іншыя.

Пад час круглага стала прайшлі абмеркаванні, прысвечаныя перспектывам развіцця Навагрудка, даследаванню яго мінулага.

Аўтары фатаграфій мерапрыемства Георгій Ліхтаровіч і Юлія Рай.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам