22 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пасяджэнне круглага стала “Статыстычныя паказчыкі дзейнасці бібліятэк”.
Мерапрыемства адбылося напярэдадні распрацоўкі новай рэдакцыі стандарту Беларусі 7.20-2000 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”, запланаванай у рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гады.
У пасяджэнні круглага стала ўзялі ўдзел звыш 80 дэлегатаў – прадстаўнікоў Міністэрства культуры, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Інстытута культуры Беларусі, а таксама кіраўнікі і работнікі публічных і спецыяльных бібліятэк.
Пад час работы круглага стала былі прааналізаваны праблемы нацыянальнай сістэмы статыстычнага ўліку бібліятэчнай дзейнасці, разгледжаны міжнародны вопыт, узняты пытанні выкарыстання якасных і колькасных паказчыкаў дзейнасці бібліятэк, абмеркаваны шляхі аптымізацыі форм статыстычнай справаздачнасці. Прадстаўнікі бібліятэк рознай ведамаснай падпарадкаванасці дзяліліся вопытам выкарыстання статыстычных паказчыкаў у працэсе кіравання дзейнасцю сваіх арганізацый, пры планаванні і справаздачнасці.
Вынікам работы круглага стала стаў шэраг агучаных удзельнікамі прапаноў па развіцці сістэмы статыстычнага ўліку і крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк Беларусі.
Выніковы дакумент круглага стала