ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыя належыць не толькі мужчынам
Раман Матульскі: Нам усім неабходна стаяць на традыцыях і каранях талерантнасці, якія замацаваліся ў нашым народзе, на тых духоўных хрысціянскіх і еўрапейскіх каштоўнасцях, на якія на працягу стагоддзяў абапіраліся нашы продкі

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”
Іншыя навіны

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Выпуск быў прысвечаны 80-годдзю Лепельскага пяхотнага вучылішча. Андрэй Леанідавіч распавёў пра яго дзейнасць з 1940 па 1957 год. Сваё выступленне ён прысвяціў памяці курсантаў і афіцэраў вучылішча, якія загінулі ў баях за Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Сфарміраванае на беларускай зямлі Лепельскае пяхотнае вучылішча з 1941 года працягвала працаваць у горадзе Чарапаўцы Валагодскай вобласці. Андрэй Леанідавіч прапанаваў да 75-годдзя Вялікай Перамогі ўсталяваць на былых казармах вучылішча ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна Віцебскай вобласці памятную мемарыяльную дошку.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111